Ляцяць, ляцяць гады,
Імчацца без раздыху.
Бягуць яны туды,
Дзе ўжо не трба дыхаць.
І есці, і рабіць,
Гарэлку піць і піва.
Не трба і хадзіць -
Ляжы сабе шчасліва!
Усе сыдзем туды,
Як Божа скажа: "Досіць",
У пэўны час тады
Ён кожнага запросіць.
Але пакуль жывём -
Трымайма дух і цела!
Яшчэ не раз кульнём
Хмяльную чарку смела...