Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лявей

Яшчэ не ацэнена

Дзе ўлада правая – паэты левыя,
Ад левай ўлады – ідзе правізна.
Дзе былі чырвоныя – былі і белыя,
Было старое і была навізна.

На вольных прасторах жыве шматбаковасць,
Бывае так зробіцца, бывае вайна.
Старое працівіцца, старое брыкаецца,
І голаў свой годна нясе навізна.

Дзе роўна ўсім света, і хлеба хапае,
Ніхто не возьме зброю ў рукі.
Калі ёсць паны, ёсць рукі халопа,
Тады няма шчасця, тады ёсць мукі.

Тады гінуць людзі, тады раве воля,
Яна, як ніколі чуе турму.
Тады бачна ўдалечы ціхая доля,
Улады тады нікаму, нікаму…

Калі няма шчасця, шукаюць яго,
Знайсці так не знойдзеш, зброю бяруць.
Вось так і зрабіў бацька Махно,
Павёў сваю раць на Волю-гару.