На Ваша "ты" сказаць Вам "ты" ня сьмею,
І калі позірк позіркам злаўлю,
Як птушанё, спалохана нямею.
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.
Сьвятла, што падарылі, не растрачу.
І шчырых слоў ніколі не згублю.
... Нашто журба ў цёплых зрэнках Вашых?..
Я не кахаю Вас. Я вас люблю.
1970
Аўсвальд
Адказ
На "Вы" тваё не адкажу я "Вамі",
І позірк твой мяне не закранае,
Як ты ня енчы, не трусі крыламі,
Я не люблю цябе ды не кахаю.
Сьвятлом ты ўсе мае прымаеш зьдзекі,
Абразу ты ўважаеш за пашану,
Сыдзі, пакінь ў спакоі чалавека,
Ня будзеш ні любімай, ні каханай.
2003
Аўсвальд, па галаве пастучы
Аўсвальд, па галаве пастучы