Я выляплю нябёсы, пакуль раяль не сціхнуў
Распушчаныя косы - на грудзях мілавідных
Салодкі водар цела дашчэнту пераймае
Шаўкова скура бела ў маіх лабзаннях тае
Бо ты была багіняй - а я кахаў шалёна
Растаў на сэрцы іней пад жарсцю тваіх стогнаў
Суцэльнаю істотай той ноччу стала пара
Свабодных ад самоты - іх рэчаіснасць - мара
Красуня-кветка вабіць сярод травы-мураўкі -
Дзяўчыначка заманіць - каб пакахацца палка
Я - валадар імгнення , Я - волат, Ты - блудніца
Без погрызаў сумлення ў агоніі заліцца
Нябёсы больш не цягнуць – ты зацямніла зоркі
Ты любіш, а я прагну, да ранішняга золку
Цяпер ляжыш нятрапка, салодка уздыхаеш
Шапчу на вуха казку – шчаслівая, палаеш
Я выляпіў нябёсы, але раяль не сціхнуў
Распушчаныя косы - на грудзях мілавідных
Два сэрцы ў такт заб’юцца, ад сёння назаўсёды
Не дай жа мне прачнуцца ад поцягу прыгодаў
2011