Любоў з каханнем — кроўныя блізняты,
Хоць немагчыма пераблытаць іх.
Люблю жыццё у непагадзь і ў святы
I шчырасць суайчыннікаў маіх,
Смуглявых, сінявокіх і раскосых,
Што жнуць, і сеюць, і стрыгуць руно —
Сяброў шматмоўных і рознагалосых,
Што думаюць і дбаюць пра адно.
Люблю зямлю пад сонцам у блакіце,
Тайгу, і горы, і палёў прасцяг,
I шум дажджынак у зялёным жыце,
I ўсю складанасць нашага жыцця.
Вельмi прыгожы верш! Умяне ад
Вельмi прыгожы верш! Умяне ад яго сэрдца пачало хутчэй бiцца.