Люляла ружа кропельку расы, пялёсткамі пяшчотна затуляла, ды сонца ціха іх пацалавала, і знікла ўраз іскрыначка красы.
Тваю далонь мая рука люляла, свавольнік-вецер блытаў валасы, гучалі згодна сэрцаў галасы, а ружа палымнела і маўчала.