Гэта быў адзін з майстроў вялікіх,
Звалі яго Люцыян Таполя,
А па клічцы проста Багароб.
Гэта ён
Уздоўж Віллі і Нёмна
I па ўсіх шляхах і скрыжаваннях
Будаваў капліцы і крыжы,
Выразаў апосталаў, прарокаў,
Больш падобных да сялян смаргонскіх,
Да вілейскіх лесарубаў, рыбакоў.
Гэта ён ў батлейцы навагодняй
Пана свайго Ірадам зрабіў,
Твар і постаць прасвятой —
З дзяўчыны Тэклі,
Да якой дарэмна сватаўся калісьці,
А двух п'яніц мядзельскіх —
Сцяпана з Харытонам —
Выразаў з чачоткавай бярозы.
З дрэва моцнага,
Як дружба іх,
Выразаў у постаці анёлаў.
Доўга людзі цешыліся з цудаў,
Што зрабіў быў Люцыян Таполя,
Доўга з той батлейкі рагаталі.
Ірад меў шляхецкі ўбор і хітры
Твар лісіцы
I ў руках бізун,
Якім батожыў мужыкоў заўсёды,
А Тэкля
Маладой глядзела прыгажуняй.
Колькі цеплыні у яе рысах,
Хараства у постаці дзявочай
Паказаў ён,
Быццам Песню Песняў —
Кнігу дзіўнаю раскрыў перад вачыма,
Быццам,
творачы сваёй дзяўчыны вобраз,
Побач з ім было яе юнацтва.
Тое, што сябры яму ўдаліся –
Харытон з Сцянанам, —
Менш усіх дзівіла:
Зналіся яны ледзь не з калыскі,
Разам па Віллі плыты сплаўлялі,
Разам мора выпілі гарэлкі.
Слых, як звон з высокае званіцы,
Слых, як на вадзе кругі ад камня,
Слых, як вецер, аблятае светам,
Даляцеў да горада да Вільні,
Да палаца біскупа Сямашкі.
Аглядаў той дзіўнае тварэнне,
Хмурыў бровы.
Што святы айцец благое ўбачыў,
Што ўзняло яго гнеў непамерны?
Толькі загадаў ён
Самаму Таполю знішчыць твор свой
I, пад страхам пекла і пракляцця,
Цэлых дзесяць год адбыць пакуты
I не брацца за сваё майстэрства.
Горка стала на душы Таполі.
Кажуць людзі,
што пакляўся ён
Двум не дараваць грахоў прад смерцю:
Біскупу Сямашку
I яшчэ яловаму суку,
Што век шкодзіў,
Псуў яго майстэрства.
Дзесяць год!
За гэты тэрмін дрэва
Дзесяць раз убор зялёны зменіць,
Дзесяць пакаленняў салаўіных
Выкалыша на сваіх галінах,
Дзесяць залатых кругоў адложыць,
Як пярсцёнкаў, каля сарцавіны.
Што тады казаць пра чалавека!
За год дзесяць Люцыян Таполя
Шмат пабачыў і бяды і гора,
Зведаў шмат зямель ён, пра якія
Нат і ў сне не снілася яму.
I мо ад тугі па родным краю,
Па майстэрству даўнім, на якое
Налажыў сваё Сямашка вета,
Пасівеў ён і да непазнання
Так змяніўся,
Што сябры і тыя
Пры сустрэчы моўчкі абміналі,
Што сам біскуп,
Не пазнаўшы ў майстры
Грэшніка даўнейшага, даверыў
Будаваць сваю святыню.
Прамінулі вёсны,
Леты,
Зімы.
На узгорку,
Між лясоў прадвечных,
Дзе растуць дубы,
Якія помняць
I часы Пяруна з Светавідам,
I зуброў даўно заглохлы тупат,
Пачала будыніна ўздымацца.
З долу муляры ўзвадзілі сцены,
Клалі камень, падганялі цэглу,
А канчаў усё на рыштаванні
Сам Таполя.
Пад яго рукамі,
Бы ад нейкіх чараў,
Ажывала нават нежывое,
Немагчымае рабілася магчымым:
Гнуўся камень,
А з звычайнай цэглы,
Быццам з бронзы,
Паўставалі здані,
Рознае страхоцце,
Розныя звяры з людскім абліччам.
Днём і ноччу Люцыян Таполя
Не зыходзіў з рыштавання.
Дума неспакойная жыла у майстра:
Ён хацеў пакінуць пакаленням
След жыцця свайго,
Сваіх пакут,
Сказ пра мары,
Пра свае імкненні...
Вось каля вітражаў,
На абсыдах
Нейкія расселіся хімеры.
Гэта – тыя, што хацелі знішчыць,
Пагасіць святло ў ягоным сэрцы.
З іх адны падобны да магнатаў,
Да сабак – да панскіх цівуноў,
А другія – да дзяцей Лайолы –
Хітрых езуітаў,
Да айца Сямашкі.
Колькі іх!
I ўсе яны з рагамі,
З зяпамі пачвар,
З хвастамі гадаў
Лезуць па званіцы і па вежы,
Падаюць і зноў клыкі ўбіваюць
У каменне,
I паўзуць угору
Па душу, па думку чалавека,
Што, як сонца, слепіць вочы ім.
Толькі не спыніць палёту думы
I век розуму не пагасіць ім —
Чорным сілам пекла.
З кожнай цаллю ўсё гладзейшы камень,
Строма вежа цягнецца ўгару
I пад самым небам,
Быццам промень ясны,
Пераможная ўзнялася над усім.
Калі кончыў Люцыян Таполя
Твор свой дзіўны,
Ў дзень святога Роха
Шмат людзей сышлося падзівіцца,
Паглядзець на новую святыню.
Біскуп сам служыць прыехаў месу.
Але толькі прагрымеў "Тэ дэум",
Толькі вочы ён узняў угору,
На званіцу,
Як пачаў жагнацца,
Ўбачыўшы пякельны карагод.
Кінуўся зганяць пачвар, ды толькі
Не баяцца гэтыя хімеры
Ні вады свянцонай, ні крыжа.
А калі пазнаў у іх сваё аблічча
I сваіх канонікаў і подпіс
Прачытаў на камні: "Люцыян Таполя", –
Быццам гром ударыў у Сямашку.
Слугі вывелі яго пад рукі,
Ледзь жывога у палац завезлі.
Дзесяць дзён хварэў Сямашка біскуп
I крычаў, каб прывялі Таполю.
На дзесяты дзень памёр світаннем.
А Таполі след згубіўся недзе.
Колькі год яго шукалі ўсюды
Стражнікі,
Манахі,
Езуіты.
Толькі дзе прачуюць, што з'явіўся
Надзвычайны ўзор яго майстэрства:
Скрыпка, новы вытканы узор,
Вобраз дзіўны,
Песня ці батлейка,
Цацкі з дрэва, з гліны ці паліва
(Бо на ўсё Таполя майстрам быў), –
Налятуць пякельнай чорнай зграяй.
Ды ніяк злавіць ім не ўдалося майстра.
Жыў Таполя
I вучыў людзей майстэрству,
Можа, сто, а можа болей год.
Бо ў народзе,
Як ў прадвечным лесе,
Дзе ты знойдзеш дрэва, ад якога
Шум вясны пачаўся?
Дзе ты знойдзеш!
Даслаў PAN
Зачыталася. :)
Зачыталася. :)
Вельможи цикла Парма. Дячук
Вельможи цикла Парма. Дячук Максимум Танку!!!
Са школы люблю гэтую паэму.
Са школы люблю гэтую паэму. Мне здаецца, Танк не крытыкуе хрысціянства, а тое, што з яго зрабілі сярэднявечныя Паўлы ды Тадэвушы. Зрэшты, клерыкалы і сёння не Хрыста абвяшчаюць, а робяць свой святатацкі бізнэс. А хрысціянства жыве. Бо як казаў вялікі філосаф, тэолаг і Хрысціянін з вялікай літары Тэртуліян, душа па сваёй натуры хрысціянка. Але і Тэртуліян адышоў ад афіцыйнай царквы. Калі разблёныя анёлы пінскага касцёла сапраўды больш падобныя да п'яніцаў, дык і гэта яшчэ адзін доказ таго, наколькі хрысціянства з'яўляецца сваім для беларусаў. І калі ёсць у народа шанц выжыць, дык толькі трымаючыся сваіх хрысціянскіх каранёў-вытокаў. А натурпаганства зразумелае толькі двум-тром інтэлектуалам узроўню Акудовіча (калі і ім самім зразумелае, без пустога шарачковага «выпендрёжа»). Адносна іншых народаў у Старым і Новым Запавеце: хто сцвярджае, што там пра гэта нічога няма, дык той Біблію дакладна не чытаў. Хлусня, што там толькі пра жыдоў. Гэта для ўсіх людзей усіх часоў. Як папы не перайначвалі Пісання на свой капыл, Слова Божае, як добрае насенне, нараджала і нараджае новых Люцыянаў, якія нясуць людзям сапраўднае святло.
Цудоуны верш
Цудоуны верш
хорошая поэма
хорошая поэма
Вось вы і туркі .... Няўжо вы
Вось вы і туркі .... Няўжо вы не разумееце што тут трэба пакідаць ВОДГУК на верш, а не каментары свае!!! Ці вы думаеце што водгук гэта і ёсць каментар на беларускай мове? Тады вы глыбока памыляецеся! Пішаце тут лухту адну....
Людзі!! Калі ласка,
Людзі!! Калі ласка, дапамажыце! Мне тэрмінова вельмі трэба ЗМЕСТ, кампазіцыі, вобраз галоўнага героя.
незвычяйно
незвычяйно
так, так..
так, так..
так, так..
так, так..
Геніяльная паэма Танка.
Геніяльная паэма Танка. Люцыян Таполя - увасабленьне народнага розуму, народнай маралі і народнай геніяльнасьці, якія так і не паддаліся жыдахрысьціянізацыі. Танк коратка, але зьмястоўна і ёміста раскрыў у вобразах хімер СУТНАСЬЦЬ чужога беларускаму народу жыдахрысьціянства - як вельмі хітрай псіхатроннай зброі для утрыманьня рабоў, як інструкцыі па рабаўладзтву. Апостал Пётр:" Будзьце пакорны ўсякаму чалавечаму начальству". "Няма ўлады не ад бога. Усякая ўлада ад Бога устаноўлена"(Рым.13:1-2) І г.д. Па-чалавечы шкада Севярынца і інш. маладых сучасных патрыётаў-лідэраў, якія трапілі ў пазьнякоўскую хімерную сетку - вось і маем на Беларусі не змагароў, а манахаў, а значыць, не гордасьць, не свабоду, не волю да змаганьня, а пашырэньне рабства ва ўсіх яго праявах.
яно, канешне, "бажэственней"
яно, канешне, "бажэственней" сдзець за кубкам кавы на ціхай вулачцы еўрапэйскага горада і "шкадаваць і шкадаваць,і гараваць" - за радзіму...
***Краіны бываюць лепей,так кажуць,ня ведаю я.
Мне матчына лустачка хлеба
смачнЕй,чым чужы каравай.
І я – нікУды не з’еду! Пакуль ТУТ пануе Тать.
Як сын Беларусі,ведаю,што грэх у бядзе
Матулечку пакідаць.
Гэй,вы! “змагары-эмігранты”,Ў Парыжах ды Прагах асеўшыя,
шыкуюце ТАМа на “гранты”,а Матачка ТУТ захварэўшая…
Хвароба – на ўсю Краіну! Паскуднейшая Зараза…
Я Маці сваю – не пакіну,калі паміраць,дык разам…
А, як у жыцці ТАМ,недзе,мяне не цікавіць,паверце…
І я – нікУды не з’еду,я з Матуляю буду - да смерці!
Ніна, паважаная, знакамітая і
Ніна, паважаная, знакамітая і недасягальна ўзвышаная.
Без аніякага тралізму-крытыканства. Проста як чалавек чалавеку:
Езус пры ўсіх апосталах прынізіў Пятра ніжэй вады. Ён сказаў, што той здольны хіба што тры разы адмовіцца ад яго. І Езус узвысіў Іуду, падпарадкаваўшы яго ўчынку ня толькі сябе, але і ўсю, падначаленую яму каманду. Бо да гэтага яго прапаведніцтва мела толькі мясцовы характар, а пасля зацьміла і запавет стары, і ўсе папярэднія мясцовыя рэлігіі, распаўсюджваючыюся ў шчэ больш дасканалым выглядзе казак на ўвесь свет. У тым ліку і на славян.
!!!Людзі пачынаюць пазнаваць кошт чаго б та ні было толькі праз яго страту!!!
Гэта думка і закладзена ва ўсіх казках з лепшым канчаткам, і у новым запавеце, і ў старым таксама. Падрабязна аб гэтым у яго частцы "Сіракх", якая вучыць не проста кіраваць хоць кем, а кіраваць безумоўным кіраўніком у першую чаргу і падпарадкавацца дробязям.
Паважаны Франак, чым
Паважаны Франак, чым адрозьніваецца веручы хрысьціянін ад няверачага чалавека? "Нявернік" проста прачытаў Біблію. Вось так і я. Прачытала і Стары Запавет /амаль той жа Талмуд/ і Новы. Ані слова няма там пра іншыя народы, акрамя жыдоўскага народа. І сам Ісус кажа, што я прыйшоў, каб выратаваць заблудаўшых авечак Дома Ісраілева. А ня ўвесь сьвет. Дык якое дачыненьне мае гэта Біблія да беларусаў і інш. славян? Аніякага. А гэтае Пісаньне сапраўды стала толькі псіхатроннай зброяй, што нішчыць чалавека знутры: ты РАБ, а не чалаек, не асоба -сотні разоў сказана ў Бібліі. Паглядзіце на веручых бабак у царкве- такія прыгнутыя, падаўленыя людзі- быццам толькі што выразалі вёску або паўгорада. А поп/ксёндз/ іх вучыць: пакутуй на гэтым сьвеце-адпачываць будзеш на Тым. А на гэтым сьвеце маліся за ўладу маючых, працуй на іх, каб яны жылі з тваёй працы багата і заможна. У тым ліку і самі "сьвятыя айцы" - на мерсах. Бізнес бяз краху. Купляйце толькі сьвечкі- Божы сакральны паганскі ачышчальны агонь- які вельмі добра прадаецца ў цэрквах і касьцёлах. Ад першай і да апошняй старонкі Бібліі- адно толькі жыдоўскае паганства /"ЕШЦЕ ЦЕЛА МАЁ і ПІЦЕ МАЮ КРОЎ"-да такога нават абарыгены Аўстраліі не дадумаліся, каб ЕСЬЦІ свайго Бога і насіць яго мяртволу/труп/ на грудзях. Яны з'елі лепш Кука/ і розныя жыдоўскія паганскія бахоркі, запазычаньні, перамешаныя зь гістарычнымі легендамі і гд.іншых суседніх народаў таго часу. Не маю нічога супраць жыдоўскага народа. Хай сабе жывуць шчасьліва ў Ізраілі-за гэта /утварэньне Ізраіля/ загінула 26 мільёнаў Славян у ВАВ.
Але ў нас ёсьць СВАЯ вера -ВЕДЫЧНАЯ, свая культура, філасофія. Вось чым трэба трымацца, што цаніць і берагчы.
І як гэта я згубіў Ваш адказ?
І як гэта я згубіў Ваш адказ? Прабачце, не разумею што перашкодзіла.
Вы, я так разумею не Біблію самастойна прачыталі, а толькі Евангеліе, або Новы Запавет.
Я больш старым займаўся, чым Новым Таксама самастойна.)
Як там у нашых казках? І жылі яны шчасліва, і памерлі ў адзін дзень.
У Бібліі з гэтага месца па-сутнасці пачынаецца, калі бацька саступіў сыну Адаму, які паставіў пытанне, як кажуць рэбрам, і дазволіў Адаму далучыць у сям'ю Еву.
Потым нашчадкам іх стаў малодшы Каін, блудны сын, які сваім вяртаннем перакрэсліў усю папярэднюю сумленную паслухмянасць старэйшага Авеля. І Авелю прыйшлося першаму зрабіцца Ноем, альбо наадварот блуканням нашых малодшых трэціх сыноў па нашых казках. Гэтак і далей.
Біблія адрозніваецца ад нашых ведаў і іншых шматлікіх вераванняў тым, што ў ёй падкрэслена, - хто забяспечвае дзьвухбаковы сродак масавай інфармацыі,як з сучаснікамі, так і з продкамі і нашчадкамі - той і нашчадак.
А самы дасканалы сродак інфармацыі - матэматыка. Яна ёсць і ў ведах не ў меньшай ступені. Толькі для асэнсавання той матэматыкі значна большыя намаганні патрэбныя. У нейкі перыяд часу гэта горш, а ў нейкі і лепш было або будзе. Ні больш, ні меньш.
Калі Вы карыстаецеся акулярамі, дык зразумееце навошта патрэбна славянам Біблія. Проста з ёй трэба і абыходзіцца, як з акулярамі і падначаленымі, - дэлікатна.)
З павагай.
Отличная поэма!Танк -(не
Отличная поэма!Танк -(не смотря на то,что это раннее творчество и чувствуется некая не твёрдость письма)смог передать всю трагичность того времени растянувшегося для мастера в десятилетие гонений и унижений.достойное произведение для мультипликации и могло бы найти своё достойное место в белорусском оперном творчестве,но волию судьбы поало в руки химеры белорусской музыки госпожи Симакович-превратившую поэму в музыкальную вакханалию и торжества бездарности над гением!
Харошы верш
Харошы верш
Хорошая поэма,мне понравилась
Хорошая поэма,мне понравилась
Люцыян Таполя жыве вечна ў
Люцыян Таполя жыве вечна ў нашым народзе. Набярыце: "Сатыра ў барацьбе за Беларусь" -і глядзіце сучасных хімераў.
твор зразумелы і цікавы, у ім
твор зразумелы і цікавы, у ім заключаны вялікі сэнс. калі ў яго добра ўдумаешся, то твор, безумоўна, спадабаецца!!!
надта мудроны...незразумелы!!
надта мудроны...незразумелы!!
Это одно из
Это одно из школьно-программных стихотворений, которое оставило после себя след в сердце.
Второе П.Панченки "Герой". Остальное пришло мимо. Придется перечитывать.
Вполне нормальное!!!!!
Вполне нормальное!!!!!
Чуть язык не сломала!!!
Чуть язык не сломала!!!
Ныркава ХИМЕРА на Так сабе...
Ныркава ХИМЕРА на
Так сабе... нашчадкам трэба
Трошкі болей. Вось Таполь.
Вось Максім якое неба.
Дасылае толькі боль.
Помнік ведаў – перашкода
Пераймаць, дык у хімер.
Бо яны не вераць богу.
Не пакінуць на давер.
Крыж не варты дапамогі!
Ён карае толькі здзек!
А разумнае – ніколі!
Не кароткі яго век.
У хімер замала часу.
І каб выканаць усё,
Яны вершаць суд адразу!
Як папала, як сваё.
Добра гэта ты сачыніў(-ла).
Добра гэта ты сачыніў(-ла). Спраўдны Максім Танк.
Гэты быў мой адказ на ўжо
Гэты быў мой адказ на ўжо выдалены водгук "так сабе".
Зараз гэты адказ выглядае недарэчнасцю без выдаленага водгуку.
Прашу мадэрадара выдаліць яго і гэты зварот.
яки гэта верш гэта ж
яки гэта верш гэта ж паэма невуки
невуки адны сабралися)
невуки адны сабралися)
Ну так сабе.
Ну так сабе.
даже читать небуду и так
даже читать небуду и так понятно что это ..............
спс)
спс)
прыгожа
прыгожа
четкий верш
четкий верш
Без рифмы,но смысл
Без рифмы,но смысл улавливается, нормальное стихотворение
это вообщето верлибр)) тут не
это вообщето верлибр)) тут не должно быть рифмы)
мне понравился,только немного
мне понравился,только немного запутанный..