З торбай зрэбнай на баку,
То вярбінам косы круціць,
То скуголіць, як дзікун.
У такую непагоду
(То завеі, то дажджы)
Ён марнее год ад году,
А хацеў бы доўга жыць.
Цяжка жабраку пад старасьць,
Лютаваць няма ўжо сіл.
Барадой сваёй за хмару
Зачапіўся – і вісіць.