Лютуе ад апошніх сіл зіма.
Як быццам можа панаваць бясконца.
Але чакаюць людзі не дарма
Вясенні подых непазбежны сонца.
Яшчэ спрабуе люты кайданы
на нас накінуць маразоў і змроку.
Аднак выводзіць спадзявальны хоку
чырвань світання ў процьве сівізны.
Расплюшчы вочы, любы брат, ад сну!
Раскіне сэрца крылы хай, як бусел!
Бязбоязна хадзем гукаць вясну
і клікаць вызваленне Беларусі!