Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ІЛЮЗІЯ АДЧУВАННЯЎ. ІЛЛЮЗІЯ ЖЫЦЦЯ.

Сярэдняя: 3.9 (14 галасоў)

…існУюць гарады.
Там вуліцы - зямля,
залітая асфальтам ды бетонам…
Навошта?
Дзіўна і незразумела…
На вёсцы
ходзяць людзі,іх сляды
ўтвараюць сцежкі,
якія прывядуць каго-куды,
свядома…
А тут – асфальт навокал…
І ідзі…
Назад,уперад…
Направа,ці налева…
Натоўп,кагал…
Не супыніцца,
бо затопчуць ненарокам…

…існУюць трассы.
Шляхі,
да жудасці прамыя,
машынам удалЕчынь несцісь…
Куды?
Канец шляхоў незразумелы…
На вёсцы ж
едуць людзі – ад месца і да месца…
Бо тут і там тутэйшыя жывуць,
жывуць,не маюцца…
Да землякоў дарога
ціха і цудоўна ўецца…
Направа звернеш – кум,
калі да швагера – налева.
І – цішыня…
Даедзем…
На вёсцы людзі не спяшаюцца…
Бо,
куды ж
мясцінам родным тут падзецца…

…існУе жЫцце.
І цягнецца яно
да старасці,з дзяцінства.
А што ж Яно,
хоць крыху разумеем?
ЖывЕм,
а сэнс жыццЯ нам нешта зАсціць…
Які ён – сэнс,і дзе ён?
…праходзе Час
і з дрэва асыпае лісце,
і новае ўзрастае,
каб апасці…
ЖыццЁ ж,на погляд мой,
ёсць – проста Час,
які нам Богам дараваны,
каб наваколле смакаваць.
Багацця лепшага для нас
чамусьці Бог не стаў даваць…

7 жніўня 2012г.