Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ілюзія адчуванняў. Ілюзія клопатаў.

Сярэдняя: 4.4 (17 галасоў)

Ілюзія адчуванняў. Ілюзія клопатаў.

Зацягнула кругаверць
спраў нязробленых…
Можа плюнуць,
ды й сядзець,
крыху згорбленым?
Мо,маўляў,
жывы я ледзьве…
Працай дужа стомлены…
Адчапіціся! Ня лезьце!
Чуць прылёг – успомнілі!
Ды, і справы адпачнуць!
Не згніюць,не зваляцца.
Скарг ад іх нам не пачуць,
то,з чаго ж мне маяцца?
А я на справы пагляжу.
Працы План – нялішняе!
А пакуль я паляжу –
зробіць нехта іншы…

4 снежня 2012г.

(** клопаты – заботы; справы – дела; крыху – немножко; мо маўляў – вроде бы; ледзьве –чуть; адчапіцесь – отцепітесь; праца – труд; адпачыць – отдохнуць; скарга – жалоба; іншы – другой).