Прыйшла зіма, і ў навакольных вёсках
гатуем міжвясковы,
наш,
чэмпіянат.
Хакэйны.
Дык - да каго ж
з грашыма сабяруцца госці,
каб “пахварэць”,
ды выпусціць “спартыўны” мат ?
У кожнай вёсцы ёсць свае лядовыя азёрцы,
пераначаваць – пабудаваны шалашы.
Вы, дурні навакольныя,
пра месца правядзення матчаў спорце,
а наш Пан-стараста –
аддаў за гэта “эМ-Фэ-Ху” - усе вясковыя “шышы”!
Казну вясковую затраціў !
і чэмпіянату быць на нашай на балотнай вёсцы !
А не ў якімсьці іншаземным горадзе!
Вось так - усю апазыцыю адразу клюшкаю па мордзе !
21 снежня 2012г.