Снежыць… снежыць… снежыць…
Ноч. І месяц уверсе ледзянее…
Павылазіла ў снежні Нежыць
і пайшла губіць людзей…
Не, не чалавек на чалавека,
пярэварацьні і ваўкалакі
ў снежані народ калечылі –
палкамі… палкамі… палкамі…
Студзіць… студзіць… студзіць…
Снег бясконца трусіць…
Злодзеі сумленных судзяць.
Тут, у студзені, на Беларусі.
Не, не па Закону судзяць:
Ваўкалакі абярнуліся ў сУдзей
і панапіхалі ў турмы ў студзені
поўкраіны…
не забудзем… не забудзем… не забудзем…
Лютасць… лютасць… лютасць…
Вымерзла Краіна да касцей…
Ваўкалакі ў месяцы ў лютым
на разбой выходзяць усё часцей.
Не, не людзі гэта – Зверы-здані,
Сатаны памечаныя знакам.
Ад яго адзін загад-заданне –
ператварыць усіх у ваўкалакаў.
Снежань, студзень, люты…
Злыя месяцы…
Хутка хмары расцярэбіць Сонца…
Прыйдзе Сакавік, зямля мая прагрэецца.
Ваўкалакі на сьвяту не маюць месца !
Не ! Не можа быць Сцюдзёнасць Лютая бясконца !
4 лютага 2012г.