Новы тэатральны Рэжысор
паабяцаў шыкоўную прэм’еру!
І Беларускі люд –
папёр!
Бо, люд наш – талерантны,
ён – паверыў…
Думалі,
што паглядзім Спектаклю,
думалі – ў партэры пасядзім.
Паглядзім,
цукерачкі пасмактывая,
п’еску,
адпачывая, паглядзім…
Цераз нейкі Час –
ў мазгах заварушылась:
штось НЯ ТОЕ…
Не па Нашаму Хаценню…
У партэры
разляглась Вашывасць,
мы ж,
як лялькі,
скокаем на Сцэне!
Не!
Нам такі Спектакль –
не да спадобы!
Сам і грай
сваю дурную П’еску!
Але…
Шыш!
Рэжысор наш
Аказаўся Лялькаводам,
і з нітачак Яго
людзям ужо НЯ ЗЛЕЗЬЦі …
*+*
(ноччу 12 чэрвеня 2012г.)