Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МІНСКІЯ ХРОНІКІ. Хронікі развітання.

Сярэдняя: 4.1 (14 галасоў)

Ад’язжаюць людзі,адлятаюць,
што падАлей ад “дзяржавы Беларусь”.
Не! Беларусь,як родны Край,кахаюць.
“Беларусь-дзяржаву” – накась скусь!
Будаўнікі,вадзілы,як бацькІ дзяцей,
і артысты,
– клінам жураўліным
за грашыма ў іншыя краіны.
...паляцелі, паляцелі, паляцелі…
Адлятае кожны спраўны майстар.
Пакідае край свой – Беларусь.
І далей чакаць якой яшчэ напасці
я,скрозь слёзы,нават не бярусь...
Адлятаюць журавы з Палесся.
У эмігрантах ластаўкі, дразды.
З лесу беларускага Алеся
падалась у нАймічкі кудысь...

8 лютага 2012г.