Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МІНСКІЯ ХРОНІКІ. Уступ.

Сярэдняя: 4.1 (37 галасоў)

МіНСКІЯ ХРОНіКі.
Уступ.
Мой горад...
...і калі ж ты стаў маім?
Бо нарадзіўся я на вёсцы.
Вялікі ты,.. прыгожы,.. моцны...
Здаецца,што заўсёды ты бяжыш...
А гэта ж я,кручуся тут,як мыш...
Усё. Стаю.
Давай ка разам пастаім...
Падумаем,чаго ж нам не хапае?
Што я цябе,а ты мяне - ніколі не вітаем...
Мой горад...
Ты даўно ўжо стаў маім...
Тут жонку любую сустрэў.
І - нарадзілісь дзеці.
...Дашкоўка-вёска - у дзяцінстве дзесьці...
Я - тут жыву.
Чаму ўвесь час бяжым?
І хто я для цябе,..
скажы?
Давай прыпынімся,абодва,..
пастаім...
І ціха пагуторым аб жыцці...
Аб тым,што дзелім на дваіх:
і шчасця кус,і ліхалецця гора...
Мой сябр,мой Мінск,мой любы горад.

10 верасня 2010г.