Нівы, пералескі,
Прыпяці блакіт.
Роднае Палессе,
Край наш дарагі!
Навакол - празрыстасць,
За ракой лясок.
На ўзбярэжжы клёны
П'юць праменняў сок.
А над нашай Пінай
Воблачка плыве,
Нават, як адбітак
Блукае па вадзе.
Ручаёк празрысты
Уніз бяжыць, цячэ.
І звініць не моўкне
Сонечны ручэй.
Вось такі мой горад -
Любы, дарагі!
Вечны ён мне мілы,
Вечна малады!
23.08.2012
спачатку зацікавіўся... потым
спачатку зацікавіўся... потым нешта перастаў разумець,бо,крышачку "небатанічна",
а потым зусім звар'яцеў... '
Бо горада
" Вось такі мой горад -
Любы, дарагі!
Вечны ён мне мілы,
Вечна малады!" ня змог адшукаць анідзе ў гэтым вершы...