– Памiраеш – жыта сей,–
Гаварыў дзед Аляксей…
Я родам з сялянскага роду,
Не маючы iншай раднi,
Я родам, як кажуць, – з народа,
На вёсцы мае каранi.
i дзед мой, i бацька – ад вербаў,
Спрадвеку жылi з мазаля;
Святое для нас – наша Вера,
А клопат – радзiла б зямля!..
Пасля, калi з’ехаў у горад,
Дамоў бы на крылах ляцеў:
i ў радасным стане, i ў горы
Спаткацца з маленствам хацеў...
Мяне спатыкала наўколле,
Ды нешта змянiлася ў iм,
Змянiлiся – лес наш i поле,
i сам стаў, напэўна, другiм...
Другiм, ды святому не здрадзiў,
Бо вёску – любiў i люблю.
i яблынi ў дзедавым садзе –
Я зноў па вясне пабялю!..