Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маё слова

Яшчэ не ацэнена

Слова маё зруйнаванае,
Веру я - час прыйдзе новы.
Быццам зямля ўзараная,
Ты аддасі свае ўсходы.

Прыйдуць жняяркі - радамі
Ляжа буйное калоссе.
Мудрасць, што спела вякамі
Золатам успыхне ў пракосе.

І праз сівыя стагоддзі
Голас пачую Дзядоў.
Вокліч “літоўскай Пагоні”
Зноў ускалыхне маю кроў…