Мае вершы сумуюць па кнізе...
Ім нясцерпна апрыкла бадзянне
па газетна-зімовай адлізе
з правам дзённага лёсайснавання.
Мае вершы блукаюць па свеце
у лістах да сяброў і каханай...
Яны быццам заблудныя дзеці,
што згубілі шляхі да Нірваны.
Мае вершы, жывіце надзеяй
мо тады, калі я вас не ўбачу...
Вам шумець папяровай завеяй
у руках закаханай чытычкі.
Ой!Праўда.Кніг Вашым вершам,
Ой!Праўда.Кніг Вашым вершам, а музыцы - дыскаў! Чакаем!