Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маё жыццё пакутай стала...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Маё жыццё пакутай стала,
Хажу па схіле небакрая.
Сустрэч шукаю — іх няма,
Няма ні шчасця, ні жыцця.

А думкі толькі аб табе,
І ўсе трывожаць душу мне.
Адчай, трывога, сум і боль,
Жадаю толькі я спакой.

У галаве — адзін туман,
Магчыма гэта ўсё падман.
Спадзяюсь я на каханне,
Не жадаю катавання.

Я ўпэўнены — кахаю,
Аб табе я толькі мару.
Не жадаю больш нікога,
Вось такая мне дарога…