Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маёй роднай вёсцы- Вусаўцы.

Сярэдняя: 4.5 (30 галасоў)

Я еду ў вёску, што я родам.
Дарога ўецца, каляя.
Ўсё знаёма мне навокал
Старонка родная мая.

Я тут радзілася калісьці
І да сямі гадоў жыла.
На горцы хата, я ў калысцы
Пад маціцаю, што была.

Была я пятаю дзіцяцяй
І непатрэбнаю была.
Але ж схапіла сэрца маці
Пазбавіцца вось не змагла.

Мяне спярва тут сустракае
Старэнькі дуб- быў малады.
Я на магільнік завітаю
Тут бацька мой і ўсе дзяды.

Затым адшукваю вачыма,
Дзе хата родная была.
Змянілася тут ўсё магчыма
Сцяжынкі нет. Да хаты йшла.

І боллю ў сэрцы аддаецца
І рвець душу мой ўспамін.
Алле душа і сэрца імкнецца
Сюды, дзе з’ела першы блін.

Які матуля гатавала,
Каб мне запоўніўся навек.
Яго асалоду адчувала
Тады,заўсёды і спрадвек.

Вось дзесьці яблыня стаяла
І груша была ў пары з ёй.
Матуля агарод арала
Ставок з празрыстаю вадой.

Няма нічога,толькі сэрца
Ўспаміная, ўсё баліць.
Не нахажу сабе я месца
Душа тут нема ўсё крычыць!

Малая, родная Радзіма,
Куток бацькоўскі не забыць.
Не раз прыеду я магчыма,
Душой, каб з сэрцам адпачыць.

01.08 2019г. Лілія Воранава ( Заяц)