Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маэстра-вецер

Сярэдняя: 4.4 (10 галасоў)

Ты музыкант цудоўны, вецер,
Такога рэдка дзе знайсці!
З табой мне ўзнёсла жыць на свеце,
Бо колісь ты мяне хрысціў!

Дар Божы – слых выдатны маеш,
Чытаць умееш ноты зор.
То сум, як хмары разганяеш,
То навяваеш смутак зноў.

Як быццам тайну адкрываеш,
Што за дубраваю гадоў,
Нас у мінуўшчыну вяртаеш
Ігрой на гуслях правадоў.

Дом родны бачыцца праз гоні.
Вятрыска, ласку мне зрабі, –
Ты трубачом пабудзь сягоння –
У комін зноўку патрубі!

Табе ж я золатам маўчання
Плаціць за гэта буду рад,
Ў дзяцінства звернуты вачамі,
Як хата вокнамі – ў наш сад…