Сэрцам адчуваю —
Ах, як сонцу люб
Маладога гаю
Кучаравы чуб.
Ліст цалуе кожны,
Лашчыць прамянём.
Апячыся можна
Зеляным агнём.
Ціхае: «Кахаю...»
Палыхне, як жар.
Стоена дыханьне,
Палымнее твар.
Адымі далоні,
Вызвалі хутчэй
Зь іхняга палону
Сьпеўны бляск вачэй.
I, як маеш літасьць,
Вусны не хавай.
Стань, як гай, адкрытай,
Вольнай, нібы май.
Нядрэнна, толькі не зразумеў,
Нядрэнна, толькі не зразумеў, Хто :"Ліст цалуе кожны,"?
Сьвяты агонь Сонца
Сьвяты агонь Сонца