Маіх словаў нячутна болей,
Не шукайце ўночы сьвятла,
Разьвітаўся,напэўна, я з мрояй,
Ля мяне ,ты, колісь была.
Тваіх словаў нячутна болей,
Зруйнаваны даўно масты,
І наш домік пад зорнаю стольлю,
Усё часьцей і часьцей пусты.
Нашых словаў нячутна болей,
І згубіліся дзьве душы,
Пасьля вогнішча будзе поле,
Попел змыюць ушчэнт дажджы.