Ты кранаеш мяне ножкамі,
Быццам ціхенька ходзіш.
Ты пяшчотна сваім ручкамі
Па жывоціку маім водзіш.
Я шчасліва ад руху кожнага,
Штохвілінна чакаю яго.
Прыкладаю рукой устрывожанай
Да схаванага цельца твайго.
Бачу дзень той, калі ты з’явішся,
Першым крыкам абудзіш душу.
І ў жніўні квітнеючым, ранішнім,
Я, каб мамай назваў, папрашу.