Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Майскі вечар

Сярэдняя: 2.6 (5 галасоў)

Сонца за горачку ціха сядае.
Цені ад дрэў усё даўжэй і даўжэй.
Вяцер за лес паляцеў. Ля рэчкі чакае
Хлопец, якому спяваў салавей.

Выйшаў на бераг ён, стаў на масточку:
"Дзе ж чараўніца? Чакаю даўно".
Шэпчушь яму маладыя лісточкі:
"Лепш за яе няма ні адной".

Ціха ўздыхае юнак над ракою.
Сумна яму. Яна зноў не прыйшла.
Каму ты, дзяўчына, махаеш рукою?
Хіба што лепшага дзесьці знайшла...