Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Максіму Багдановічу

Сярэдняя: 4.2 (45 галасоў)
Калі паміраюць паэты, Што ні перад кім не гнуцца, — У чалавецтва прасветы На ўсе вякі застаюцца. I ні пры чым тут гены, Што правяць жыццём і светам, Паэтам няма замены, Няма замены паэтам! Калі паміраюць паэты, Калі яны паміраюць, — Няпраўда, што ўсе сакрэты Нам яны пакідаюць. Яны забіраюць з сабою Талент свой адмысловы, Кінуўшы ў мора людское Свае несмяротныя словы. Калі паміраюць паэты, Што ні перад кім не гнуцца, — У чалавецтва прасветы На ўсе вякі застаюцца.Air Jordan Westbrook 0.2