Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАКСIМУ БАГДАНОВIЧУ

Яшчэ не ацэнена
САНЭТ Да родных нiў, у Беларускi край, Дзе сэрцу мiлымi ўсе хаты сталi, З Расii йшоў ты ў бацькаускiя далi, А ў 25 сказаў сваё “бывай!” Зярняткi, што з «Вянка» ў блiскучы май Вясной заўчасна на зямлю упалi, Не згiнулi, а песняй загучалi: Ў душы народнай ўзняўся ураджай. Ты – не пясняр паўднёвых руж чырвоных. Табе вянок, сялянкаю спляцёны, Мiлей быў за лаўровыя вянкi. «Ткачыхi слуцкiя» свайму паэту На поясе слязiнкi-васiлькi Навечна ў бронзе выткалi за гэта. NIKE