Максім,
хацелася б пачуць
твой ціхі голас у размове,
што здольны выказаць так многа
у мудрым паэтычным Слове.
(Хацелася б,
ды немагчыма)
Максім,
хацелася б спазнаць
тваю душу, што быццам мора,
так хвалявалася й спявала
тужліва, шмат спазнаўшы гора.
(Хацелася б,
ды немагчыма)
Максім,
хацелася б вярнуць
цябе з нябыту ў родны кут,
каб зноў ты зачароўваў песняй,
якой здаўна не чулі тут.
(Хацелася б,
ды немагчыма)
Але ж магчыма
вобраз светлы
Максіма ў сэрцы захаваць.