Маладыя крылы
Курсантам авіяфакультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прысвячаецца
Вучэбным вылетам надвор’е
спрыяе – і дзяньком пагодным
на Лідскім на аэрадроме
лётную практыку праходзім.
Л-39 у шарэнзе.
Колеры сцяга ў эскадрыллі.
У самалёты ўсе залезем.
Пакуль прасцяг не пакарылі.
Аэрадром заўжды адкрыты
вятрам, рамантыцы паветра.
Курсанты ў маладыя крылы
за спінамі ў “буслах” павераць.
У шум маторны самалётаў
укліньваемся галасамі
і з хваляваннем, з асалодай
упершыню ўзлятаем самі.
“Буслы” стальныя па нагрэтай
бетоннай паласе імчацца.
Палётаў інтэнсіўнасць летам
вялізная – лятаем часта.
Выконваем мы пілатажы,
выконваем кругі ў нябёсах…
Лунаць у высі ў сілах нашых.
Высь сіняя – у нашых лёсах.
Палётам летняе надвор’е
спрыяе – і дзяньком пагодным
на Лідскім на аэрадроме
лётную практыку праходзім.