У дзён чарадзе, у моры спакусы
іду па вадзе — як Пётр — да Ісуса —
па клічу душы, па закліку сэрца,
па зніклай мяжы былой паняверцы.
Іду да Хрыста з надзеяй і верай.
І страх мой растаў, як жарсці хімеры.
Чым болей свой крок Равві давяраю,
тым бура ля ног лагодней іграе.
На Бога гляджу — вачыма — у вочы —
ратую душу ад прывідаў ночы.
У моры нягод, у спраў акіяне
адзіны Гаспод — маё ратаванне.
Адвесці пагляд у бок немагчыма —
сумненне, бы кат, бы цмок за плячыма.
Ледзь я слабіну істоце дазволю —
адразу ж тану ў хістальным наўколлі.
Таму я малю: "Даруй мне, Ісусе!
Мне б веру Тваю! Я з ёй не згублюся!
А як знемагу, руку працягні мне —
і ўсё я змагу! І свет не загіне!"
16.06.2014
Ты бачыў бога? Пашанцавала.
Ты бачыў бога? Пашанцавала.
чароўны верш
чароўны верш