Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маленне

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Божа,пашлi мне словы, Словы нiбыта лёзы, песнi вясновай моцны, неутаймаваны уздых. Дай мне сваю лагоднасць, велiч пакут нястомных гэткую,каб аж слёзы беглi з вачэй маiх. Сэрца спалi агменем моцы майго кахання чыстым, нiбы лiлеi, вечным як зор святло. Усе,што яшчэ стрываю, вышлi выпрабаваннi. Дай мне Сваю Надзею, дай мне Сваё Цяпло! Дзеда,не плач. Але слёзы у вачах. Замiрае час Пякучымi кроплямi У маiм сэрцы. *** Спынiлася усё. Жыццё-небыццё. Цемра i пустэча. Але калiсцi У змрочны час, Я памятаю, тут Ззяу лiхтар. *** Дрэвы,дрэвы, Чаму вы такiя чорныя Стаiцё пасярод гораду? Шмат людзей праходзiць Вакол вас, Шмат праязджае машын, Але ваш позiрк Iх не зауважае. Заусёды цягнучы Голле у неба, Вы счарнелi У стоме малiтвы. *** Трымаю свечку у руцэ. Iмкнуся запалiць яе Ад электрычнай лямпы, Але дарэмна- Не бярэ i не нясе Яна сабою штучнае святло. *** Думкi,думкi,думкi, Нiбы тыя кроплi, Палеглi расою На мае вокны. Пранiзалi цела Нудою шчымлiвай. Я ж толькi хацела Крыху быць шчаслiвай. *** Апошняй надзеяй Скурчаны лiст На высахлай глебе У неба глядзiць. *** Зданню белая постаць У цьмянай начы. Месяц бы той апостраф, Вакол крумкачы. Зоркi зыркiя ззяць У таполь на галлi. Мае думкi ляцяць У Сусвет ад зямлi *** Я крочу па зямлi Хады не адчувая. На ёй мае шляхi, Мая душа жывая. I праз сутонне дзён, Праз невiдушнасць ночы Мой невялiкi плён: У яе глядзецца вочы. *** Мая зямля агнём гарэла, Маю зямлю дзяублi дажджы. Ганебна нацыя нямела I памiрала на крыжы. I там, дзе светлая Сафiя, Час прыпыняу павольны рух. Там войскi гойсалi чужыя, Там забiвалi вольны дух. Але стрывалi белы вежы, Стрывау падмурак,камянi! I я вiтаю Незалежнасць Сваёй няскоранай зямлi! Маё малленне 1 *** З шляхоу няпрауды, Госпадзi,звядзi, Каб нам ня згiнуць у iх на скрыжаваннi. I смерць Сваю Прыняушы на крыжы, даруй людзям слабым Уратаванне. Яны пакуль ня зведалi Cвятла, I сэрцы iх адрынулi маленне. Атручаная сквапнасцю душа ня мае больш высокага памкнення. Дай моцы ёй узняцца над сабой! Дай моцы зноу з грахоу сваiх падняцца! Злякуй яе нявыказаны боль, бо толькi Ты Адзiны Яе Збауца! Маё маленне 2 *** Госпадзi,адымi ад мяне усе скарбы, што ёсць,толькi не пакiдай мяне. Не давай мне анiчога,апроч Слова Твайго дзейснага ды iснага. Не пакiнь маёй душы кволай у час выпрабавання i даруй крывёй Хрыста ахвярнай грахi мае. Пастау на шлях Прауды,каб ня збочыць з Яго i дай моцы стрываць пакуты, ды розуму вачэй духоуных, каб бачыць усю Любоу i Ласку Тваю. Пакiнь мне крыху дзеля цела зямнога, каб магла душа мая узносiць хвалу да Цябе да самага скону. Амiнь. Mens Footwear Online