Маленства
Маленства майго малюнак
Памяць ніяк не міне.
Ліпкаю глінай матуля
Мажа пазы на сцяне.
Рукі старанна і ўмела--
Ім невядомы спакой--
Пэндзлем рухавым пабеляць
Кожны вясковы пакой.
Каб маці не заміналі
(А гэта мы можам гуртом),
На цёплую печ нас загналі
Пагрэцца там разам з катом.
Яшчэ не прасохла падлога,
Дзе шчыра стараўся дзяркач,
Зашлёпалі босыя ногі--
Бяжым па пакоях ускач.
Прыгожа, спакойна,утульна
У хаце маленства майго.
Там нас калыхала матуля,
Спазналі там шмат усяго.
Цяпер жа і ў бацькавай хаце
На новы ўсё зроблена лад.
І столі не беліць больш маці,
Як многія вёсны назад.
Пад моднай сухою тынкоўкай
Надзейна схаваны пазы.
І толькі пад столлю з вагонкі,
Вісяць, як раней, абразы.
1988 г.