Апошняю песняй, дыханнем Зямлі
аддаўся абдымкам Нябёс на парукі.
Ты нашай любоўю сябе адмаліў
ў Бацкоўскія шчырыя рукі!
Ты нашай любоўю сябе адмаліў
ў Бацкоўскія шчырыя рукі!
Твой стомлены голас, што лёг спачываць,
абудзяць вясновыя раны
світанне заранкай адвечнай гукаць
над мостам усім закаханым.
Світанне заранкай адвечнай гукаць
над мостам усім закаханым.
Прыціхла на рэках журчанне вады.
Вятры сумна змоўклі на дрэвах.
Ты з намі цяпер на вякі, назаўжды:
у сэрцах, малітвах і спевах.
Ты з намі цяпер на вякі, назаўжды:
у сэрцах, малітвах і спевах.
28.01.2017