Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Малітва

Яшчэ не ацэнена

Прасветлы Божа,
дай сэрцу такую гарачую веру,
якая б змагла растапіць лёд роспачы й адчаю.

Госпадзе,
дай нам такую яркую паходню праўды,
якая б дазволіла хутка разагнаць цемру хлусні й несправядлівасці.

Ойча наш,
выведзі нас з халоднага й густога лесу грахоў нашых
ды пакажы нам найкарацейшы шлях
да духоўнай прасветленасці і гармоніі!..