Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Малітва мамы

Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

Ў акно глядзела, як на ікону,
Дзе зоркі ў небе – святых вачамі,
Й шаптала мама малітву, помню,
Калі прасіцца на свет пачаў я…

І захварэўшы ў дзяцінстве, чую
Як шчыра шэпча малітву мама. –
І ўжо з пасцелі ўставаць хачу я. –
Гасподзь малітву пачуў таксама…

А як збірала мяне ў дарогу,
Мне хлеб агатні дала з сабою,
Перажагнала мяне і доўга
Глядзела мама мне ўслед з мальбою…

Спяшаць імгненні, бягуць няспынна…
І ўжо за зорным дажджом, туманам
У Бога просіць матуля сыну
Паслаць хоць трохі нябеснай манны…

Каб не прыйшлося быць жалю вартым,
Праз перашкоды імкнуся ўпарта…
Дасць Бог міну я – малітвай мамы –
Сілкі, капканы і воўчыя ямы…