Малпа курыць папяросу
I дымок пускае з носу.
Запiшчалi камары:
«Хопiць, малпа, не куры!
Бачыш, зебра у палоску,
А не курыць папяроску,
На лужку гуляе курка -
Ля яе няма акуркаý.
Куранятка гаварыла,
Што нiколi не курыла.»
Малпа шчокi надзiмае,
Дымок кольцамi пускае:
«Гэта вось мне папяроска,
Як для немаýляткi соска!»
Васеý тата ý запарку
Зацягнуý сваю цыгарку.
Толькi шчокi надзiмае,
Дымок кольцамi пускае.
Вася паглядзiць на бацьку,
То на тую малпу Кацьку:
«Тата, табе трэба ý клетку
Курыць з малпай цыгарэтку.
Будзеш шчокi надзiмаць
I маленькiх забаýляць.»