Ойча Святы, Недасяжны, Адзіны,
Дзякуй за гнеў і за ласку Тваю.
Згроб я грахі свае ўсе і правіны
І перад карай жаданай стаю.
Кшчоны паганец,
Я кайнасць спатоміў -
Кленчыў нябёсам, кунежыў зямлю.
Ойча, даруй мне, пахіла малю.
Ойча спагадлівы,
Ойча суровы,
Колісь спачутым быць сподзеў таю,
Покуль мяне не зракаюцца словы,
Дзякаваць буду за ўвагу тваю.
Круть только сложно
Круть только сложно
Норм только немного сложно
Норм только немного сложно
Здароўя Вам, дарагі наш
Здароўя Вам, дарагі наш чалавек! Радуйце нас сваёй пяшчотай.