Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мама

Сярэдняя: 4.7 (52 галасоў)

Калі пушок прабіўся над губою
і ў сны
прыйшло
дзявочае імя,
я ні аб чым не раіўся з табою,
Матуля адзінокая мая.

Мне сорамна здавалася часамі
Сярод хлапцоў — цыбатых забіяк —
Назваць цябе, як у маленстве, «мама»,
Таму часцей не называў ніяк.

А вечарамі, слова не сказаўшы,
Ішоў блукаць каля чужых варот
І пазіраў, як у акенцы нашым
Мігаў у лямпе да світання кнот.

Не спала ты асеннімі начамі,
Хоць падала ад зморы галава,
Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі,
Прывычная да гора удава.

Ты прала кужаль, ты капала гліну,
А ў час жніва зусім не чула ног,
Ды гаварыла ласкава пра сына:
«Хай падрасце, няхай паспіць сынок».

і зноў сама збіралася па дровы,
А ў валасах гусцела сівізна —
«Хоць бы сказаў ён ласкавае слова,
Хоць бы, як колісь, мамаю назваў».

...Прайшлі гады. Мы пасівелі самі,
і, мабыць, крыўдна мне не аднаму,
Што гэгае святое слова «мама»
Цяпер сказаць ужо няма каму.

1957



дзякую

дзякую

Супер!!!

Супер!!!

Верш,які кранае да

Верш,які кранае да слёз....гэта можна больш зразумець,калі вашай матулі сапраўды ўжо няма...гэта як хваля-слова аднаго дыяпазону закранула ўсіх, хто яе ўключыў на сваім прымачы...
Дзякуй!

Слёзы на вачах

Слёзы на вачах

Вельми прыгожы вершык пранзае

Вельми прыгожы вершык пранзае да слйзау!

сёння даволі сціпла адкрывалі

сёння даволі сціпла адкрывалі мемарыяльную дошку на доме, дзе зараз я жыву. З задавальненнем даведаўся, што па пр-ту Незалежнасці 47 да 2002года жыў С.Грахоўскі. Пачытаў жыццяпіс і некалькі вершаў - сапраўдны ЧАЛАВЕК і ПАЭТ.

Сёння на доме,дзе жыву - пр-т

Сёння на доме,дзе жыву - пр-т Незалежнасці 47 у 15.00 адкрылася мемарыяльная дошка ў гонар С.Грахоўскага - хадзілі сыны (школьнікі). Вельмі прыемна, што памятаюць такіх людзей.

КЛАСНЫ СТИХ НА 10 БАЛОВ

класны стих на 10 балов

Вось гэта 100% паэзія. І ўсе

Вось гэта 100% паэзія. І ўсе роўна, што не адрэдагавана, бо гэта нават не словы, гэта - пачуцці, сфатаграфаваныя на паперы.

Яшчэ крыху i пацячэ сляза.

Яшчэ крыху i пацячэ сляза. Выдатны верш.