Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маналог Iуды

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Нашто ты, Госпадзі, мяне пазваў
На подзвіг вераломства несвавольны
I ганьбаванню вечнаму аддаў?

Чаму завабіў у намер крамольны
Мой слабы мозг, каб адчуваў і ён,
Наколькі здрадны космас навакольны?

Нашто не лаўр, не кіпарыс, не клён
Ты мне абраў, а брыдкую асіну,
Каб мне бясслаўны быў заўжды праклён?

Няўжо да твару Госпадаву Сыну
Са смертным мэту цяжкую дзяліць,
Даверыўшы благую палавіну?

I што яшчэ ён здольны прад’явіць,
Акром таго, чым набухае шыя,
Каб Дабравесце хрыпам усхваліць

Над долам глыбінёй у тры аршыны.