Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маналог самадзейных артыстаў

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Маналог самадзейных артыстаў

Хтосьці кпліва нам кіне: Артысткі!
Хтосьці з зайздрасцю ўслед азірнецца.
Хтосьці шчыра для нас усміхнецца—
Вось такім і паклон будзе нізкі.

Усе можам сядзець мы па хатах,
Прыхіліўшыся ўзімку да печы.
Спраў хапіла б жаночых, адвечных,
Але хто ж тады зробіць вам свята?

Час ад часу нас цягне на “людзі”.
Тэлевізар і той не ўтрымае.
Хто ж вас песняй яшчэ прывітае?
Хто прыгожае ў сэрцах разбудзіць?

Прафесійныя лепш праспяваюць,
Ім хапае майстэрства на сцэне,
Ды ад іхніх канцэртаў адверне,
Бо не ўсе на білет грошы маюць

Сумаваць не пакінем вас, людзі,
Запрашаем на нашы “гастролі”.
Хоць і сціплыя маем мы ролі,
Ды бясплатна спяваць для вас будзем.

1993 г.