Добры жарт – не пажар,
Каб слязою тушыць!
А па праўдзе сказаць
Мне мой зяць – па душы.
Каб зяцёк не уцёк,
Каб вятрыска не здзьмуў
Да другой дарагой –
Даглядаю яго!
Ў аграномы пайдзе, –
І навуку грызе,
Як гуркі.
Гаваркі,
Ды і ўмелы такі!
Добры жарт – не пажар,
Каб слязою тушыць!
А па праўдзе сказаць
Мне мой зяць
Па душы.
Каб хто іншы
таго
Хоць палову умеў,
Не ўсміхнуў бы яго –
Ого-гонару б меў!
Ён жа кажа:
– Даўно
Я б гарланіў віно,
Кім-якім бы быў я,
Каб не доня твая?!
Добры жарт – не пажар,
Каб слязою тушыць!
А па праўдзе сказаць
Мне мой зяць
Па душы.
...І каму – па каму,
А зяцёчку майму –
Сметанец-медунец
Самы ясны блінец!