Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Манекены

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)
Калі на праспектах,
                           алеях,
На вулках жывых,
                       маладзёжных
Гарадоў нашых,
                        славай авеяных,
Маладых сустракаю — хіповых,
                                           заможных —

З халоднымі мёртвымі тварамі,
З вачыма,
                 бы хцівасць гіены,
Мне здаецца,
                     што выйшлі таварамі
З магазінных вітрын манекены.

Душы ў бяздушшы размыліся.
Сталі рэчы кумірам надзей —
I паміж нас растварыліся
Маскі ў абліччы людзей.

Кроў гарачая грымам падменена.
Погляд ясны —
                     глухой слепатой.
Душа
         на анучы разменена—
Манекен задаволен сабой.

Ён пагардліва грэбуе моваю.
Родных выракся песень,
                                  бацькоў.
І з пыхлівасцю злой, безгаловаю
Ў сабе песціць чужацкую кроў.

За усмешкай яго — подых тлену.
Ён знікае хіба пад дажджом.
Бойся, шчыры давер, манекенаў,
Прыкрытых
                  хіповым
                                 плашчом.