Марнее вёска на вачах, Ссыхае, як галіна. Звялі балоты – лес зачах, Цяпер замест ракі ў хмызах Блукае ручаіна. Гібее лодачка ў пясках, Як вокам кінь – суцэльны жах, – Хварэе ўся мясціна!
Змянілі самі ўласны лёс, А назва вёскі – Перавоз…