Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мароз і сонейка

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Мароз і сонейка. Раство. Бы казка, гожае. На ўсім навокал — хараство і ласка Божая. Краса прыцягвае пагляд і ў даль збялелую, і ў блізь — квітнёвы зімні сад, пялёсткі белыя. І ў высь, што ззяе і пяе — бы ўвекавечвае мільён брыльянтавых калье, што свет расквечваюць. І ўніз — у цень ссінелы дрэў афіанічаных. І дорыць слёзы-неспадзеў душы-аблічыне і шчасце існае — удых і выдых — воблачкам... Ісці б ды йсці... у нікуды... па снежных тропачках... Jordan