Марозным ранкам я люблю
Кармiць сiнiц (што i раблю).
Рубiны яркае рабiны
Яны дзяўбуць, нiбы данiну –
Данiну памяцi, цяпла,
Чаго зiма не дадала…
Зiма – трашчоткаю трашчала
i шмат чаго нам абяцала,
Стаяла ценем пры акне,
Перашкаджала часта мне,
Пакуль – вясну я маляваў…
Ды я зiме ўсё дараваў,
Як каралеве… Бо люблю
Кармiць сiнiц. i iх кармлю.