У дванаццатым стагоддзі,
У манастырскам асяроддзі,
Светлы старац Марцін жыў,
Добрым кухарам служыў.
Да глыбокай старасці,
Быў заўсёды радасным.
Як хвароба знайшла,
Боль дужая прыйшла.
Але Марцін не скарыўся,
І ад спраў не адступіўся.
І паклікаў ён заступнікаў,
Барыса з Глебам, пакутнікаў.
Так тры дні мінула,
Да хвароба болей гнула.
Але малітва сродак -
Вось і ўзнагарода.
У бачанні дзівосным,
Ззянні златаносным,
Светлыя князі з'явіліся,
Болі ж раптам адступіліся.
Паднеслі Марціну піццё,
І ён вярнуўся ў пачуццё.
Мацавалі яго ў духу,
Скіравалі ў творчым руху.
Доўга гутарку вялі, сядзелі,
Але, без развітання адляцелі.
А праз год, з Барысам, Глебам,
Зноў сустрэліся на Небе.
І з тых часоў заўсёды,
Усе хваробы і нягоды
Цалкам адступаюць ад таго,
Хто, заклікае да хадайніцтва яго.
А яго лік, Бог прымае,
Вылячэнне дасылае.
Вось свяцільнік які,
Святы Марцін Тураўскі.