Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мары пра Новы год

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Хутка прыдзе Новы год.
Дзе вадзіць нам карагод,
Вірус, хваробы абысці,
Болей радасці знайсці.

Дзе сустрэць той Новы год
Без cavіda і турбот?
Пойдзем у лес ды на палянцы
Зробім царскія мы танцы.

Ёлку будзем там шукаць,
Цацкамі ёй дагаджаць,
Грушы, ліхтары павесім,
Свечкамі яе асвецім.

Будзем у лесе святкаваць--
Тут хваробы не відаць,
Шмат азону, кіслароду.
Любім мы сваю прыроду.

Хай да нас прыходзяць госці,
Торт, шампанскае нясуць.
Знойдзем інтэрнэт у кагосьці,
Танцы не дадуць заснуць.

Гэй, сябры! Больш не сумуйце:
Чыстыя ў нас лясы,
Каронавірус не шукайце,
Новы год тут сустракайце.
Шчасця вам на ўсе часы.