Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марыська чарнаброва, галубка мая...

Сярэдняя: 3.8 (416 галасоў)

Марыська чарнаброва, галубка мая,
Гдзе ж падзелася шчасце і ясна доля Твая;
Усё прайшло — прайшло як бы не бывала,
Адна страшэнна горыч у грудзях застала.

Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці
Дай ў прадвечнага саду вялеў прападаці,
То мы прападзем марна, но праўды не кінем,
Хутчэй Неба і шчасце, як праўду, абмінем.

Не наракай, Марыся, на сваю бяздолю,
Но прыймі цяжкую кару прадвечнага волю,
А калі мяне успомніш, шчыра памаліся,
То я з таго свету табе адзавуся.

Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві у шчасці, жыві у свабодзе,
І тым часам спамяні Яську тваго,
Што загінуў за праўду для дабра Тваго,

А калі слова пяройдзе ў дзела,
Тады за праўду станавіся смела,
Бо за адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.



Вельми добра

Вельми добра

Вельми спадабауся верш

Вельми спадабауся верш

Верш не дрэнны,але вучыць

Верш не дрэнны,але вучыць цяжка,вельми

++++++!!!!

++++++!!!!

Огромное спасибо.

Огромное спасибо.

+

+

даўно чула пра гэты верш, а

даўно чула пра гэты верш, а чытаю ўпершыню.

маладзец!

маладзец!